Восень – гэта свята ўраджаю, свята падзякі зямлі, прыродзе і працаўнікам, якія працавалі з ранняй вясны да позняй восені, каб наш народ жыў сытна цэлы год. У першым класе адбылося свята пад назвай «Скарбонка восень». Дзеці запрасілі ў госці сваіх блізкіх. Бацькі, бабулі і дзядуля не толькі былі гледачамі, але прымалі актыўны ўдзел у конкурсах. Прайшлі цікавыя конкурсы «Збяры бульбу», «Угадай агародніну». Колькі задавальнення было ў дзяцей, радасці. Для хлопчыкаў і дзяўчынак гэта запамінальнае, вясёлае і яркае свята, якое дапамагае ім замацаваць ўяўленні аб восені як пары года і дастаўляе ім станоўчыя эмоцыі. Дзеці паказвалі свой спрыт, кемлівасць, суперажыванне, уменне працаваць у камандзе. Свята атрымалася на славу!

Добавить комментарий