
Цікава ведаць…
Беларускія словы можна сустрэць у пісьмовых крыніцах XIII — пачатку XIV стагоддзя. У Вялікім Княстве Літоўскім (ВКЛ) старабеларуская мова была афіцыйнай мовай справаводства. З сярэдзіны XVII і да пачатку XIX стагоддзя ў сілу розных геапалітычных чыннікаў беларуская мова развівалася пераважна ў вуснагутарковай форме, а не ў літаратурна-пісьмовай, што адбілася на развіцці беларускага правапісу.
Літара «ў» — дваццаць другая літара ў беларускім алфавіце. Падобнай літары няма ні ў адным алфавіце моў свету, у тым ліку і ў блізкіх нам рускай і ўкраінскай мовах.
У пісьмовай мове «ў» упершыню выкарыстоаў этнограф Пётр Бяссонаў.Літара з’явілася ў 1870 годзе на старонках яго кнігі «Беларускія песні». «Ў» надае мове непаўторную меладычнасць, характэрную менавіта беларускаму вымаўленню. Гук [у] прамаўляецца з трохі выцягнутымі ў трубачку вуснамі.
Унікальная літара беларускага алфавіта пішацца ў большасці выпадкаў пасля галосных і мае толькі малы варыянт напісання. Выключэннем з’яўляюцца вершаваныя творы, дзе для захавання рытму «ў» можа замяняцца на «Ў».
Замежныя навукоўцы лічаць беларускую мову адной з самых прыемных для ўспрымання на слых сярод моў свету пасля італьянскай. Сёння «ў» з’яўляецца адным з прадметаў нацыянальнага гонару.